Папа Леў XIV сазваніўся з Пуціным па справе голаду ў Алешках
Прэс-служба Святога Пасаду апублікавала заяву, у якой паведаміла, што папа Леў XIV правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
Папа Леў XIV. Фота: Simone Risoluti — Vatican Media via Vatican Pool/Getty Images
«Падчас размовы Святы Айцец выказаў глыбокую занепакоенасць цяжкой гуманітарнай сітуацыяй у горадзе Алешкі Херсонскай вобласці і заклікаў да спынення агню, каб забяспечыць дастаўку харчавання і медыцынскай дапамогі, а таксама добраахвотную і бяспечную эвакуацыю мірнага насельніцтва», — гаворыцца ў заяве.
Таксама Папа пацвердзіў прыхільнасць Святога Пасаду да садзейнічання дыялогу і міру.
Што на гэта адказаў Уладзімір Пуцін, пакуль не паведамляецца.
Акупаваны расійскімі войскамі горад Алешкі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці знаходзіцца на мяжы найцяжэйшай гуманітарнай катастрофы і поўнай блакады. З-за адсутнасці рэгулярных паставак прадуктаў, лекаў і электрычнасці каля двух тысяч жыхароў, якія там застаюцца, цярпяць голад, а спробы выбрацца з прыфронтавай зоны звязаныя з вялікай небяспекай з-за мініравання і баёў.
Чытайце таксама:
Жыхарам горада Алешкі пад Херсонам пагражае галодная смерць
У папы Льва XIV дыягназавалі рак
У папы Льва XIV знайшлі новаўтварэнне ў лёгкім. Яго прааперуюць
Папа Леў XIV заклікаў Еўропу абараняць парадак, заснаваны на вяршэнстве права і дыялогу