БЕЛ Ł РУС

У Мінску закрылася адна з арт-галерэй, прысвечаных спорту

16.10.2026 / 13:58

Nashaniva.com

У Мінску закрылася адна з галерэй Viva Kola Art, што на вуліцы Даўгабродскай, дзе выстаўляліся работы мастакоў на спартыўную тэматыку.

Гісторыя Viva Kola Art пачалася з веласпорту, піша Onliner.by.

У 2023 годзе веласіпедны клуб «Мінск» вырашыў незвычайным чынам адзначыць сваё дзесяцігоддзе — арганізаваць мастацкі конкурс супольна з Беларускім саюзам мастакоў. Замест чарговай гонкі атрымалася выстава, на якой мастакі, скульптары і фатографы паказвалі, якім яны бачаць веласпорт.

Ідэя была ўдалай, і паступова мастацтва выйшла за межы велатрэка. Да праекта далучыліся хакей, біятлон, гімнастыка, тэніс і іншыя віды спорту.

Напрыклад, на выставе «Спорт скрозь час» паказалі больш за 500 работ — ад твораў беларускіх мастакоў XX стагоддзя да сучасных фотаздымкаў футбольных матчаў.

Калі вы з тых людзей, якія даведваюцца пра класнае месца толькі пасля яго закрыцця, не хвалюйцеся.

Пазнаёміцца з Viva Kola Art можна і на іншых адрасах:

 — вуліца Дзімітрава, 3 — недалёка ад станцыі метро «Фрунзенская», побач з Ракаўскім прадмесцем.

— Гандлёва-забаўляльны цэнтр PRIZMA, Партызанскі праспект, 79 — другі ўзровень, каля станцыі метро «Партызанская». Час працы: з 10:00 да 22:00.

 У памяшкання закрытай галерэі ўжо з’явіўся новы арандатар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула