БЕЛ Ł РУС

Сталі вядомыя даты правядзення ЦЭ і ЦТ у 2027 годзе

15.10.2026 / 15:09

Nashaniva.com

Мінадукацыі назвала даты правядзення цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэставання ў наступным годзе.

ЦЭ і ЦТ па грамадазнаўстве, матэматыцы, біялогіі, замежнай мове, хіміі, фізіцы, геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі пройдуць 27 мая.

ЦЭ і ЦТ па дзяржаўных мовах адбудуцца 31 мая.

Цэнтралізаванае тэставанне па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове і геаграфіі абітурыенты будуць здаваць 4 чэрвеня.

ЦТ па грамадазнаўстве, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі пройдзе 7 чэрвеня.

Зарэгістравацца на ЦТ можна будзе з 9 па 22 красавіка, на рэзервовыя дні — з 8 па 11 чэрвеня.

Рэзервовымі днямі правядзення цэнтралізаваных іспытаў вызначаны: 19 чэрвеня — ЦТ; 21 чэрвеня — ЦТ і ЦЭ; 23 чэрвеня — ЦТ і ЦЭ.

Абітурыентаў будуць прымаць 40 пунктаў рэгістрацыі і правядзення ЦТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула