БЕЛ Ł РУС

Сікорскі прыгразіў Маску праз абмежаванні Starlink для УСУ

14.10.2026 / 14:14

Nashaniva.com

«Ты зноў гуляеш у палітыку? Мы сочым за табой», — напісаў міністр замежных спраў Польшчы.

Радаслаў Сікорскі. Фота: AP Photo / Geert Vanden Wijngaert

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі публічна звярнуўся да Ілана Маска пасля таго, як Space X абмежавала працу тэрміналаў Starlink падчас руху ва Украіне.

«Гэй, вялікі чалавек, ты зноў гуляеш у палітыку са сваімі прадуктамі? Як і твае еўрапейскія кліенты, мы сочым за табой», — напісаў Сікорскі.

Пры гэтым Польшча аплачвае частку тэрміналаў Starlink, якімі карыстаецца Украіна.

У сакавіку 2025 года Сікорскі публічна пасварыўся з Маскам праз Starlink для УСУ. Ён нагадаў, што Польшча плаціць каля 50 млн даляраў у год за спадарожнікавую сувязь для Украіны, і прыгразіў шукаць іншага пастаўшчыка, нагадвае УНІАН.

Маск адказаў: «Памаўчы, маленькі чалавек. Вы плаціце нікчэмную частку кошту. І замены Starlink няма». Пазней Маск запэўніў, што не збіраецца адключаць Украіне Starlink.

У жніўні 2026 года Сікорскі зноў прыгразіў перагледзець выплаты SpaceX, на гэты раз праз выключэнне Польшчы з еўрапейскай зоны роўмінгу Starlink. Ён абвінаваціў кампанію ў дыскрымінацыі польскіх карыстальнікаў.

Чытайце таксама:

Радаслаў Сікорскі заклікаў еўрапейскія краіны закрыць расійскія консульствы

Радаслаў Сікорскі пра адносіны Польшчы з Беларуссю: У нас лёгкая адліга

Каментары да артыкула