БЕЛ Ł РУС

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак

13.10.2026 / 14:35

Nashaniva.com

Спачатку дагнаць машыну не змаглі.

Тры скрынкі цукерак «Спартак» выпалі з грузавой машыны проста на мінскую вуліцу. Пра знаходку напісала карыстальніца «Трэдс» @la.gun, піша Blizko.by.

«Мінск. Хто згубіў тры скрынкі цукерак «Спартак»? Выпалі са светлай машыны. На скрыжаванні [вуліц] Калініна і Якуба Коласа. Яны вас чакаюць. Дагнаць машыну не змаглі — напэўна, кіроўца не адрэагаваў».

Белая машына, пра якую пісала дзяўчына, на яе фота стаяла на суседнім скрыжаванні. Магчыма, яе кіроўца паспеў вярнуцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула