БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак

13.10.2026 / 13:30

Nashaniva.com

Палітык сёння правёў нараду, дзе абмеркаваў вынікі праверкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 7‑й асобнай спецыяльнай міліцэйскай брыгады ўнутраных войскаў МУС. 

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Ён расказаў, што ў Беларусі ёсць умацаваныя раёны, якія ўзброеныя сілы ў выпадку неабходнасці зоймуць на працягу сутак, паведамляе яго прэс-служба.

«Не стану хаваць ад сваіх магчымых сапернікаў у будучым канфлікце, не дай бог, вядома, але міністру абароны я пастаянна нагадваю пра тое, што сёння ў краіне павінны быць вызначаныя пункты, куды імгненна, на працягу сутак (а наша лагістыка дазваляе ў Беларусі гэта зрабіць), выйдуць Узброеныя сілы і зоймуць гэтыя пункты. Умацаваныя раёны, як у нас іх называлі. Іх пэўная колькасць ёсць на заходняй мяжы», —сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, кожны пункт вайсковец павінен ведаць, асабліва той, каго будуць прызываць з запасу.

«Я гэта памятаю па сваёй ваеннай службе непасрэдна ў арміі. Нас тады вучылі: раптам што-небудзь здарыцца — ты павінен быць у тым акопе вось з такой зброяй. Так робім і мы сёння, каб нашы вайскоўцы ведалі, на якім напрамку дзейнічаць. Не адзін раз прызваліся, пабывалі ў гэтым умацаваным раёне і ведалі, якой зброяй яны будуць абараняць нашу краіну».

Ён звярнуў увагу, што ў цяперашніх няпростых умовах і абстаноўцы вакол Беларусі ўсе дзяржаўныя органы сілавога блока абавязаны дзейнічаць прафесійна, упэўнена і аператыўна.

«Мы павінны быць гатовыя да самага негатыўнага для нас сцэнарыя. А сцэнарыі гэтыя намі пралічаныя, вядомыя. Але нельга дапусціць новага вітка агрэсіі. Сёння гэта нікому не патрэбна. Не павінна быць з нашага боку такіх дзеянняў, якія расцэньваліся б як агрэсія», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула