БЕЛ Ł РУС

У «Мінск-Свеце» на вуліцы знайшлі двух братоў без прытомнасці. Адзін з іх памёр

13.10.2026 / 13:11

Nashaniva.com

Раніцай 13 кастрычніка ў двары дома на вуліцы Аэрадромнай прахожая заўважыла двух мужчын, якія ляжалі на зямлі без прытомнасці, і выклікала хуткую дапамогу.

Медыкі канстатавалі смерць аднаго з іх, другога тэрмінова шпіталізавалі ў цяжкім стане. Як паведамляюць «Мінск-Навіны» са спасылкай на сталічнае ўпраўленне Следчага камітэта, мужчыны — 35‑гадовыя браты, якія напярэдадні ўжывалі алкаголь.

У чатах жылога комплексу з’явіліся кадры з камеры назірання: ноччу двое мужчын сядзелі на лаўцы ў квартале «Эміратс». Паводле чалавека, які апублікаваў здымкі, пазней адзін з іх упаў з лаўкі і застаўся ляжаць на зямлі.

На месцы працуюць следчыя і эксперты, апытваюць відавочцаў. Асноўная версія — вострае алкагольнае атручэнне. Дакладную прычыну смерці павінна вызначыць судова-медыцынская экспертыза.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула