БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду забіў 981‑ы гол у кар'еры

13.10.2026 / 07:59

Nashaniva.com

Да вечнага рэкорду засталося 19 мячоў.

Фота: Abdullah Ahmed/Getty Images

Учора партугальскі форвард забіў за саудаўскі «Аль-Наср» у Лізе чэмпіёнаў. Яго клуб перамог «Нефтчы» з Ферганы (Узбекістан) 3:1.

КР выступае за «Аль-Наср» са студзеня 2023 года і мае за клуб 134 галы і 23 галявыя пасы.

А наогул за 23‑гадовую кар'еру мегазорка сусветнага футболу забіў 981 мяч.

У Ліянеля Месі 934 мячы, у Пеле было 762.

Што да гульцоў, якія пакуль выступаюць, то ў паляка Роберта Левандоўскага 707 галоў. Але ён вось-вось скончыць кар'еру. Луіса Суарэса — 615, але ўругваец таксама хутка скончыць кар'еру, у Карыма Бенземы — 524.

Што да тых, хто не збіраецца вешаць буцы на цвік і знаходзіцца ў росквіце сіл: Хары Кейн мае 523 галы. Кіліян Мбапэ — 426 галоў, Эрлінг Холанд — 335.

Так што адна з галоўных інтрыг гэтага футбольнага сезона — як хутка Крышціяну Раналду заб'е тысячны гол у кар'еры і ўстановіць вечны рэкорд.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула