БЕЛ Ł РУС

Уручэнне прэміі Гедройця пройдзе 7 лістапада

12.10.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Урачыстая цырымонія адбудзецца ў Гданьску, піша bellit.info.

У праграме ўрачыстасці наступныя мерапрыемствы:

— cустрэчы з шорт-лістарамі Аляксандрам Карнаўхам, Дзянісам Трусавым, Арцёмам Шуканавым.

— дыскусія пра жанчын у літаратуры, удзельнічаюць Таццяна Нядбай, Тоні Лашдэн, Валерыя Ваўкагонава, Валянціна Андрэева, Ганна Янкута

— выстава Артура Вакарава

— перакладчыцкая майстэрня з Андрэем Хадановічам і Яанай Бернатовіч

— інтэрактыўныя заняткі з «Мовай Нанова» — «Ці ўмее AI лаяцца па-беларуску?» з Эміліяй Гаўрус і Аляксеем АйЦіБарадой Картыннікам

— сустрэча з Дзмітрыем Строцавым.

Будзе таксама працаваць кніжны кірмаш і будзе канцэрт Лявона Вольскага.

Нагадаем, што ў кароткі спіс прэміі Гедройця ўвайшлі наступныя творы:

У склад журы Прэміі Гедройця сёлета ўваходзяць Сяргей Календа, Сяргей Дубавец, польская перакладчыца і літаратуразнаўца Яана Бернатовіч, Сяргей Кавалёў, Ганна Янкута.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула