БЕЛ Ł РУС

Дроны атакавалі два шматпавярховыя дамы ў Харкаве, пацярпелі як мінімум 15 чалавек

12.10.2026 / 10:39

Nashaniva.com

Усяго зафіксавана пяць удараў па раёне.

Фота: Алег Сінягубаў

Сёння раніцай расійскі беспілотнік ударыў па шматпавярховым жылым доме ў Кіеўскім раёне Харкава, паведаміў кіраўнік горада Ігар Церахаў. У адным з пад’ездаў разбураныя паверхі з 7‑га па 9-ы. Пацярпелі як мінімум 12 чалавек.

Пазней яшчэ адзін дрон трапіў у іншы шматпавярховы дом у Кіеўскім раёне. Траўмы атрымалі тры чалавекі, расказаў кіраўнік Харкаўскай абласной ваеннай адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Усяго зафіксавана пяць удараў па раёне — яшчэ адзін дрон упаў на тэрыторыі прыватнага дома.

Гэтай ноччу Расія таксама нанесла ракетны ўдар па прыгарадзе Харкава. У выніку атакі загінулі тры чалавекі, 22 пацярпелі. У прыватнасці, пад удар трапіла крама ў пасёлку Пясочын. Сярод загінулых — адно дзіця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула