БЕЛ Ł РУС

Шасціпалосную дарогу да «Паўночнага берага» плануюць адкрыць сёлета

12.10.2026 / 09:26

Nashaniva.com

У Мінску пашыраюць і падаўжаюць вуліцу Лілі Карастаянавай. Новая дарога створыць прамы шлях ад Другога кальца да «Паўночнага берага» і выезд на МКАД. Уздоўж яе прадугледзелі месца для хуткаснага грамадскага транспарту — трамвая або электробуса.

Вуліцу Карастаянавай злучаюць з вуліцай Лангбарда. Агульная працягласць шасціпалоснай магістралі да МКАД складзе больш за тры кіламетры. Адкрыць новы маршрут плануюць да канца 2026 года, паведамляе Мінскбуд. 

Першы ўчастак даўжынёй 1,23 кіламетра з боку «Паўночнага берага» ўвялі ў эксплуатацыю яшчэ ў 2024 годзе. Цяпер будуюць наступны — на 980 метраў.

На большай частцы гэтага адцінка ўжо ўклалі ніжнія слаі асфальту. Будаўнікі ўсталёўваюць асвятленне і кладуць ходнікі з тактыльнай паласой, а таксама зоны для пешаходаў і веласіпедыстаў. Тут з’явяцца пяць прыпынкаў грамадскага транспарту, святлафоры і агароджа паміж сустрэчнымі патокамі.

Асноўныя работы цяпер ідуць каля былой дыспетчарскай станцыі «Карастаянавай». Там перакладваюць інжынерныя сеткі і будуюць разваротнае кальцо для грамадскага транспарту. Адначасова рэканструююць 200 метраў вуліцы Карастаянавай ад Някрасава ў бок Арлоўскай.

Дрэвы і газоны плануюць высадзіць вясной. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула