БЕЛ Ł РУС

Цяжарных прапануюць вызваляць ад працы для медабследаванняў

12.10.2026 / 08:35

Nashaniva.com

Цяжарныя жанчыны ў Беларусі змогуць атрымліваць вызваленне ад працы, калі ім трэба будзе прайсці медыцынскія абследаванні. Пра такую ініцыятыву па змяненні Працоўнага кодэкса расказала ў эфіры тэлеканала СТБ дэпутатка Анжаліка Курчак.

Дэпутатка паведаміла, што цяпер Працоўны кодэкс не прадугледжвае вызвалення ад працы для праходжання абавязковых медыцынскіх абследаванняў.

Анжаліка Курчак удакладніла, што да яе звярнуўся мужчына, які расказаў, што яго цяжарную жонку не адпускаюць з працы на медыцынскія абследаванні.

Паводле яе слоў, гэтае пытанне ўжо прапрацавалі ў профільных камісіях і разам з Міністэрствам аховы здароўя, бо «заканадаўчая ініцыятыва ідзе ад жыцця».

Пакуль гэта толькі ініцыятыва, але дэпутатка запэўніла, што мае намер прапанаваць адпаведную папраўку ў Працоўны кодэкс.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула