БЕЛ Ł РУС

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст

11.10.2026 / 19:39

Nashaniva.com

Медыкі не паспелі выратаваць мужчыну.

Скрыншот відэа з сацсетак

Здарэнне адбылося 10 кастрычніка ў Yorkshire Wildlife Park каля Данкастэра (Англія). Мужчына залез у вальер да амурскага тыгра па мянушцы Алтай, і той на яго напаў. Мужчыну было каля 20 гадоў. На месца прыбылі дзве машыны хуткай дапамогі і медычны верталёт, але выратаваць наведвальніка не ўдалося, ён памёр на месцы, піша Daily Mail.

Сведкі расказваюць, што мужчына быў адзін. Непасрэдна перад інцыдэнтам ён папрасіў незнаёмую жанчыну некалькі разоў сфатаграфаваць яго на фоне тыгра, а потым пераскочыў праз агароджу. Супрацоўнікі хутка прыбеглі і зрабілі пяць гучных стрэлаў, каб адагнаць жывёлу, але ўсё скончылася за некалькі хвілін. 

На відэа мужчына, падобна, паказвае тыгру кулак з адстаўленым мізінцам. Карыстальнікі X мяркуюць, што гэта жэст «дрэнна» з сістэмы Makaton, якой карыстаюцца людзі з цяжкасцямі ў камунікацыі. Адна са сведак таксама выказала меркаванне, што мужчына, магчыма, проста хацеў пагуляць з тыграм.

Алтай не пацярпеў: стрэлы былі ў паветра, а не ў яго. Парк заявіў, што тыгра не ўсыпяць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула