БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўсё больш купляюць беларускія халадзільнікі і пліты

11.10.2026 / 18:34

Nashaniva.com

Продажы беларускіх халадзільнікаў і маразільнікаў у расійскай сетцы крам выраслі за квартал удвая.

Фота: БелТА

Расійскі рытэйлер «М.Відэа» расказаў, колькі беларускай прадукцыі ў іх куплялася з верасня 2025 года да верасня 2026 года.

Найбольшым попытам карысталіся брэнды Gefest, Atlant і Horizont. Бралі ў асноўным халадзільнікі і маразільнікі, кухонную тэхніку.

У другім квартале аб’ём продажаў беларускіх брэндаў у расійскім рытэйле вырас на 34,3% адносна першага квартала. Atlant павялічыў свае продажы на 96,3%, Gefest — на 24,5%.

Продажы халадзільнікаў і маразільнікаў беларускіх вытворцаў у другім квартале павялічылася на 98,4% у параўнанні з першым кварталам, а іх доля ў агульным аб’ёме продажаў паднялася з 17,6% да 26%. Продажы буйной кухоннай тэхнікі за ўказаны перыяд выраслі на 25,6%.

Агулам на беларускія брэнды ў продажы гэтай сеткі крам прыйшлося 23,6% продажаў газавых пліт сярод разгляданай выбаркі, 9,4% — электрычных пліт, 6,2% — міні-пральных машын і каля 4% — маразільнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула