БЕЛ Ł РУС

Расія скінула тры авіябомбы на жылы раён Славянска

11.10.2026 / 14:06

Nashaniva.com

Параненыя сем чалавек.

Два шматпавярховікі часткова разбураныя, яшчэ сем жылых дамоў і крама пашкоджаныя. 

Расійскія войскі атакавалі Славянск раніцай 11 кастрычніка, каля 09:45. Паводле кіраўніка гарадской ваеннай адміністрацыі Вадзіма Ляха, на жылы раён скінулі тры авіябомбы ФАБ-250.

Спачатку паведамлялася пра чатырох параненых, але пазней іх колькасць павялічылася да сямі. Усім аказваюць медыцынскую дапамогу.

Асобна Лях паведаміў пра яшчэ аднаго параненага мужчыну ў выніку іншага абстрэлу — у раёне прыватнай забудовы горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула