БЕЛ Ł РУС

Мінсувязі патлумачыла, чаму не працуе «Обращения.бел»

11.10.2026 / 14:01

Nashaniva.com

Пра выцек даных карыстальнікаў Мінсувязі не згадвае.

11 кастрычніка Міністэрства сувязі і інфарматызацыі паведаміла, што сэрвісы дзяржаўнай сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і арганізацый часова недаступныя.

Прычынай недаступнасці сэрвісу ведамства назвала тэхнічныя работы.

Мінсувязі паабяцала дадаткова паведаміць пра завяршэнне работ і аднаўленне доступу. Канкрэтных тэрмінаў яно не назвала.

Праз «Обращения.бел» можна падаць заяву, прапанову ці скаргу ў дзяржаўны орган і сачыць за яе разглядам. З 2023 года электронныя звароты ў дзяржаўныя ўстановы прымаюцца толькі праз гэтую платформу.

Раней стала вядома пра выцек даных карыстальнікаў сэрвісу. У тэлеграм-боце «Шэрлак» знайшліся іх імёны, кантакты, у некаторых выпадках ідэнтыфікацыйныя нумары, а таксама тэксты зваротаў. Сярод іх — звароты прапагандысткі Людмілы Гладкай і прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай.

Афіцыйнага паведамлення пра выцек не было.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула