БЕЛ Ł РУС

У Беларусь з ААЭ экстрадзіравалі грамадзяніна Мадагаскара, якога вінавацяць у арганізацыі незаконнай міграцыі

11.10.2026 / 12:27

Nashaniva.com

Мужчыну падазраюць у арганізацыі незаконнай міграцыі праз Беларусь у Еўрасаюз. Яго перадалі беларускім прадстаўнікам у аэрапорце Дубая і даставілі ў Мінск. Пра экстрадыцыю паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў.

Паводле МУС, у чэрвені 2024 года мужчына разам з іншымі людзьмі арганізаваў незаконнае знаходжанне ў Беларусі 13 замежнікаў і іх далейшы выезд у ЕС па-за пунктамі пропуску.

Гаворка ідзе пра грамадзян Бурундзі, Камеруна, Каморскіх Астравоў і Нігерыі.

Грамадзяніна Мадагаскара абвясцілі ў міжнародны вышук праз Інтэрпал. Яго знайшлі ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе затрымалі і ўзялі пад варту.

Улады ААЭ задаволілі запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі аб выдачы мужчыны. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула