Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаўся за адстаўку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і пацвердзіў, што заклікаў Украіну адмовіцца ад удараў па расійскіх НПЗ.
Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
«Я думаю, Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта, — заявіў Трамп журналістам на брыфінгу. — Я прапаную, каб у іх з’явіўся новы лідар, які зможа заключыць здзелку. Бо ён мог бы заключыць шмат угод, але чамусьці ніколі гэтага не робіць».
Паводле слоў Дональда Трампа, ён «шмат разоў» казаў Уладзіміру Зяленскаму, што той «можа рабіць з Расіяй што заўгодна», за выключэннем удараў па нафтаперапрацоўчых заводах. Аднак, як сцвярджае амерыканскі прэзідэнт, украінскі лідар «хоча ствараць праблемы для ўсяго свету».
Трамп абвінаваціў Зяленскага ў тым, што той «хоча стварыць праблемы» амерыканскім фермерам, наносячы ўдары па расійскіх НПЗ.
Чытайце таксама:
Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва
Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю
Другога дня перамоў ЗША і Украіны ў Маямі не будзе
Трамп заявіў аб галавакружнай хуткасці ўрэгулявання баёў ва Украіне
Крэмль: Пуцін сказаў Трампу, што падумае, калі аднавіць перамовы па Украіне