БЕЛ Ł РУС

У Брэсце двое школьнікаў падчас перапынку скралі матацыкл

10.10.2026 / 20:01

Nashaniva.com

У Брэсце двое 15‑гадовых школьнікаў скралі матацыкл коштам каля 7400 рублёў. Падлеткі заўважылі яго раніцай па дарозе ў школу, а падчас перапынку вярнуліся, каб забраць, паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Скрыншот з відэа

Матацыкл хлопцы схавалі ў бацькоўскім гаражы, патлумачыўшы дарослым, што знаёмыя нібыта папрасілі іх адрамантаваць транспарт.

Увечары ўладальнік выявіў знікненне і звярнуўся ў міліцыю. Матацыкл вярнулі гаспадару, а супраць школьнікаў распачалі крымінальную справу за крадзеж.

У міліцыі нагадалі, што крымінальная адказнасць за такое злачынства ў Беларусі надыходзіць з 14‑ці гадоў.

Чытайце таксама:

У Шумілінскім раёне ў аварыі загінуў матацыкліст

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк

Пад Капылём ад міліцыі ўцякаў матацыкліст-бяспраўнік з 4 праміле алкаголю

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Каментары да артыкула