БЕЛ Ł РУС

Памёр Рыгор Аркушын

10.10.2026 / 16:48

СГ

Прафесар Валынскага ўніверсітэта імя Лесі Украінкі, ён даследаваў дыялекты Заходняга Палесся, у тым ліку Берасцейшчыны, Піншчыны і Падляшша.

Рыгор Аркушын. Фота suspilne.media

Рыгор Аркушын нарадзіўся ў 1948 годзе. Доўгі час ён працаваў настаўнікам украінскай мовы, пасля пайшоў у навуку і стаў працаваць у ВНУ Луцка. Стаў доктарам філалагічных навук.

Цёплыя сувязі звязвалі яго з навукоўцамі і інтэлігенцыяй Берасця і Мінска, мовазнаўцамі Акадэміі навук Беларусі, у тым ліку — Фёдарам Клімчуком.

Сярод іншага, ён склаў «Словник західнополіських говірок», які вытрымаў перавыданне, зборнік «Голоси з Берестейщини», «Підляські слова в художній літературі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула