БЕЛ Ł РУС

Украінцы ўдарылі на нафтавым тэрмінале ў Растоўскай вобласці

10.10.2026 / 15:41

Nashaniva.com

Уночы 10 кастрычніка ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Растоўскую вобласць. Цэллю атакі стаў нафтавы тэрмінал Новашахцінскага завода нафтапрадуктаў. 

Відавочцы паведамляюць пра маштабнае ўзгаранне і выбухі.

Праектная магутнасць тэрмінала, які раней называўся «Поўдзень Русі», складае каля 2,5 мільёна тон нафтапрадуктаў на год. Ён выкарыстоўваецца для перавалкі паліва на экспарт, для забеспячэння палівам расійскіх узброеных сіл, якія працягваюць вайну супраць Украіны.

Губернатар Растоўскай вобласці Юрый Слюсар пацвердзіў атаку больш як 50 беспілотнікаў і ўзгаранне ў абласным цэнтры. Паводле яго паведамлення ў тэлеграме, пацярпеў адзін чалавек, у некалькіх раёнах пашкоджаныя шматкватэрныя дамы, а жыхароў некаторых будынкаў эвакуявалі.

Акрамя таго, праз пашкоджанне чыгуначнага моста быў спынены рух цягнікоў.

Чытайце таксама:

Расія прадасць ЗША актывы «Лукойла»

ЗША пагражаюць Украіне спыненнем перадачы разведвальных даных, калі ўдары па расійскіх НПЗ працягнуцца

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету

Трамп заявіў, што паспяхова дамовіўся з Пуціным пра пастаўкі паліва

Каментары да артыкула