БЕЛ Ł РУС

ЗША ўвялі санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда

10.10.2026 / 15:13

Nashaniva.com

Марка Рубіа патлумачыў гэтае рашэнне тым, што Міжнародны суд не павінен мець магчымасці пераследаваць грамадзян ЗША, амерыканскіх вайскоўцаў і палітычных лідараў.

Марка Рубіа. Фота: Mark Schiefelbein / AP

Адміністрацыя Дональда Трампа абвясціла пра маштабныя санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда (МКС) у Гаазе, піша Bild.

Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што Вашынгтон забароніць здзяйсняць здзелкі з судом, абмяжуе доступ да яго рэсурсаў і паспрабуе істотна ўскладніць яго працу. Санкцыі павінны ўступіць у сілу праз шэсць месяцаў.

Рубіа патлумачыў гэтае рашэнне тым, што Міжнародны суд не павінен мець магчымасці пераследаваць грамадзян ЗША, амерыканскіх вайскоўцаў і палітычных лідараў. ЗША ніколі не далучаліся да МКС і не прызнаюць яго юрысдыкцыю ў дачыненні да сваіх грамадзян.

Канфлікт паміж Вашынгтонам і судом абвастрыўся пасля выдачы ордэра на арышт прэм’ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нетаньяху.

МКС абвінавачвае яго ў меркаваных ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасці ў сектары Газа. ЗША таксама выступаюць супраць расследавання меркаваных злачынстваў амерыканскіх вайскоўцаў у Афганістане.

Германія, Францыя, Вялікабрытанія, Італія, Нідэрланды, Данія, Канада і Японія ў адказ на рашэнне ЗША сумесна выступілі ў падтрымку незалежнасці і цэласнасці МКС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула