БЕЛ Ł РУС

У Кіеве з-за ўдараў Расіі спынялася метро

10.10.2026 / 14:04

Nashaniva.com

Расіяне ў суботу днём нанеслі дронамі ўдар па Кіеве. Пра гэта паведаміў мэр горада Віталь Клічко.

Людзі пакідаюць метро

Час чакання цягнікоў на «чырвонай» і «зялёнай» лініях складае прыблізна 12—15 хвілін.

Рух цягнікоў на «сіняй» лініі ажыццяўляецца пад дыспетчарскім рэгуляваннем. Час чакання — больш за 15 хвілін.

Павелічэнне інтэрвалаў паміж цягнікамі звязана з перабоямі ў электразабеспячэнні з боку знешніх цэнтраў сілкавання.

У некаторых раёнах сталіцы Украіны знікла святло.

Акрамя таго, у Кіеве таксама назіраюцца перабоі з водазабеспячэннем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула