БЕЛ Ł РУС

Чацвёра пенсіянераў трапілі ў ДТЗ у цэнтры Мінска

10.10.2026 / 12:26

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося сёння на праспекце Пераможцаў каля дома №20, паведамляе ДАІ.

Фота: ДАІ

79‑гадовы кіроўца Hyundai ўрэзаўся ў аўтамабілі Kia і Belgee, што стаялі ўздоўж ходнікаў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца Hyundai адцягнуў увагу ад кіравання.

Мужчыну, а таксама яго пасажырак ва ўзросце 76, 74 і 70 гадоў даставілі ў бальніцу для абследавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула