БЕЛ Ł РУС

У саўгасе, якім кіраваў Лукашэнка, паставілі помнік. З яго свежай цытатай

10.10.2026 / 11:46

Nashaniva.com

У саўгасе «Гарадзец» на «Дажынкі» каля мясцовага Дома культуры адкрылі помнік Ніне Баранавай.

Фота: Shklovinfo.by

Жанчына трымае на руках дзіця, а ўнізе прыводзіцца цытата Лукашэнкі: «Нічога больш дасканалага, чым жанчына, прыродай не створана».

Гэту мудрасць Лукашэнка прамовіў у апошнім навагоднім звароце, абвяшчаючы Год жанчыны.

Ніна Баранава (1922—2008) усё жыццё прысвяціла саўгасу «Гарадзец»: была звеннявой па лёне, цялятніцай, а званне Героя Сацыялістычнай Працы атрымала за шматгадовую сумленную працу на свінаферме. Яна выхавала дзесяцярых дзяцей і была ўганараваная званнем Маці-гераіні, паведамляе сайт sklovinfo.by.

Фота: Shklovinfo.by

У адкрыцці помніка ўзялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Дзмітрый Круты, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, інспектарка Магілёўскай вобласці Надзея Каткавец. Фота Shklovinfo.by

Фота: Shklovinfo.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула