БЕЛ Ł РУС

«Трэскі лятуць». Выйшла кніга пра дзяцей раскулачаных і дэпартаваных беларусаў

9.10.2026 / 23:20

Nashaniva.com

Гісторык Ірына Раманава выдала сваю новую кнігу пад назвай «Трэскі лятуць. Дзеці спецпасяленцаў: Беларусь—Котлас—Беларусь».

У манаграфіі даследуюцца сацыяльна-псіхалагічныя і маральна-этычныя наступствы раскулачвання і прымусовых дэпартацый у СССР.

Дзякуючы прыцягненню рознабаковых крыніц аўтарка выходзіць за межы апісання рэпрэсій і аналізуе лімінальны статус пацярпелых, механізмы канструявання «прэзумпцыі вінаватасці» ў савецкім грамадстве і яе ўплыў на жыццёвы шлях тых, хто выжыў, і іх дзяцей.

Даследчыца разглядае складанае перапляценне дзяржаўнага гвалту, індывідуальнай ідэнтычнасці, калектыўнай памяці і барацьбы за годнасць. Канцэптуалізуецца паняцце міжпакаленнай трансляцыі траўмы як свядомага працэсу стварэння сэнсу і сацыяльнага супраціву.

Таталітарны гвалт рэверберуе праз пакаленні, а памяць становіцца полем супраціву: пошук прызнання і справядлівасці працягваецца нават за адсутнасцю інстытуцыянальнага вырашэння.

16 кастрычніка ў Вільні з нагоды выдання гэтай кнігі адбудзецца дыскусія. У ёй будзе ўдзельнічаць, акрамя самой аўтаркі, літаратуразнаўца Ціхан Чарнякевіч.

Месца правядзення: Tautinių bendrijų namai (Дом нацыянальных супольнасцяў), Raugyklos g. 25.

Час правядзення: 18.15—19.00.

Чытайце таксама:

Выйшла новая кніга Максіма Знака «Каланісты»

Мікола Дзядок напісаў кнігу пра тэхналогіі ўціску грамадзянскай супольнасці

Вядомага сучаснага партугальскага пісьменніка выдадуць па-беларуску

Па-беларуску выйдзе першы сапраўдны вімельбух

Каментары да артыкула