БЕЛ Ł РУС

Падлетак адпраўляў паведамленні пра мініраванне. Суд пазбавіў яго тэлефона

8.10.2026 / 09:45

Nashaniva.com

Мінску адбыўся суд над 15‑гадовым падлеткам, навучэнцам каледжа. Хлопца абвінавацілі ў загадзя ілжывых паведамленнях пра небяспеку.

Прычынай такіх дзеянняў стала сварка са знаёмымі — падлетак спрабаваў іх падставіць. Падрабязнасці справы расказалі «Мінск-навіны».

Высветлілася, што падчас прагулкі хлопец пасварыўся з кампаніяй падлеткаў, затаіў на іх крыўду і пачаў думаць, як можна ім адпомсціць. Наступныя два дні са свайго тэлефона ён адпраўляў электронныя паведамленні пра тое, што ў мінскай школе і гімназіі закладзена выбухоўка. Праўда, падпісваўся іх імёнамі.

Аднак сапраўднага парушальніка хутка вылічылі, супраць яго распачалі крымінальную справу. Сваю віну падлетак цалкам прызнаў і раскаяўся.

— Абвінавачаны навучаецца на першым курсе аднаго са сталічных каледжаў, раней да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся, характарызуецца здавальняюча. Яго бацькі кампенсавалі выдаткі на прыцягненне супрацоўнікаў міліцыі і Следчага камітэта для выезду і правядзення следчых дзеянняў па ілжывых паведамленнях пра рыхтаваныя выбухі, — пракаментавала старшы памочнік пракурора Ленінскага раёна Валянціна Хацкевіч.

— Суд прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 і ч. 2 арт. 340 КК («Загадзя ілжывае паведамленне пра небяспеку»), і прызначыў канчатковае пакаранне ў выглядзе аднаго года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

Таксама мабільны тэлефон абвінавачанага быў канфіскаваны ў даход дзяржавы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула