У Кіеве ў выніку расійскага ўдару загінулі два чалавекі
Пад удар трапіў шматпавярховы дом у Дзяснянскім раёне.
На ўзроўні дзясятага паверха часткова абрынуліся канструкцыі. Целы загінулых пажарныя знайшлі ў адной з пашкоджаных кватэр. Яшчэ чатыры чалавекі параненыя, сярод іх двое дзяцей.
У Прылуках Чарнігаўскай вобласці колькасць загінулых у выніку ўчорашняга расійскага ўдару вырасла да 22, сярод іх пяцёра дзяцей.
Раненні атрымалі 54 чалавекі. Пошукавыя работы працягваюцца.