Расіяне ўдарылі па Прылуках Чарнігаўскай вобласці: 18 чалавек загінулі, 55 параненых
абноўлена
Удар быў па шматпавярховіку сёння раніцай.
Па стане на 18:00, знойдзеныя целы 18 чалавек, у тым ліку чатырох дзяцей, траўмаваныя 55 чалавек, сярод іх 7 дзяцей. Работы па пошуку людзей пад руінамі працягваюцца, паведаміў кіраўнік Чарнігаўскай абласной адміністарацыі Вячаслаў Чавус.
Наступныя тры дні ў Прылуках аб'яўленыя Днямі жалобы.