БЕЛ Ł РУС

Расія нанесла ўдар балістыкай па Кіеве: двое загінулых

7.10.2026 / 07:06

Nashaniva.com

Удары прыйшліся па трох раёнах украінскай сталіцы.

У ноч на сераду ў выніку расійскай атакі балістычнымі ракетамі ў Кіеве зафіксавалі траплянні ў Абалонскім, Шаўчэнкаўскім і Падольскім раёнах. У Дарніцкім раёне загінулі два чалавекі, піша «Украінская праўда».

Паводле слоў мэра Віталя Клічко, у Абалонскім і Шаўчэнкаўскім раёнах зафіксаваныя траплянні на тэрыторыі нежылой забудовы, а ў Падольскім — у складскія памяшканні.

Пазней у Кіеўскай гарадской ваеннай адміністрацыі паведамілі пра падзенне абломкаў на адкрытай тэрыторыі і на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Дарніцкім раёне.

У выніку варожай атакі ў Дарніцкім раёне загінулі два чалавекі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула