БЕЛ Ł РУС

Сіноптыкі назвалі дату, калі ў Беларусь прыйдзе пахаладанне

6.10.2026 / 22:00

Nashaniva.com

У сераду і чацвер, 7 і 8 кастрычніка, у краіне яшчэ захаваецца цёплае надвор’е. Днём на паўднёвым захадзе паветра будзе прагравацца да +25 градусаў. Месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца ад умеранага да парывістага, паведамляе pogoda.by.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

У пятніцу, 9 кастрычніка, на надвор’е ў Беларусі будуць уплываць франты цыклону, цэнтр якога знаходзіцца над паўночнай часткай Балтыйскага мора. Разам з імі пачнуць паступаць халодныя паветраныя масы з паўночна-заходняй часткі Еўропы, таму ў краіне стане халадней.

Будзе воблачна, на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёвы, які зменіцца на заходні, парывісты. Раніцай і днём у многіх раёнах прагназуюцца моцныя парывы ветру.

Уначы тэмпература паветра складзе ад +7 да +13 градусаў. Днём будзе ад +10 да +16 градусаў, а на паўднёвым усходзе месцамі паветра прагрэецца да +18 градусаў.

Чытайце таксама:

У чацвер пачне халадаць

На наступным тыдні будзе яшчэ цёпла, але ветрана і дажджліва

Сіноптык расказаў, які кастрычнік чакаецца сёлета ў Беларусі

Каментары да артыкула