БЕЛ Ł РУС

99‑гадовы экс-прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус шпіталізаваны

6.10.2026 / 09:37

Nashaniva.com

Яму зрабілі аперацыю.

У жніўні 2020 года Валдас Адамкус браў удзел у Ланцугу салідарнасці з Беларуссю, што расцягнуўся ад Кафедральнай плошчы ў Вільні да беларускай мяжы ў Медніках. Фота: Arturas Morozovas, Getty Images

Былы прэзідэнт Літівы Валдас Адамкус шпіталізаваны ў клініку «Сантарас», яму зрабілі аперацыю, паведамляе LRT.

Адамкус у сувязі з раптоўным пагаршэннем стану здароўя быў шпіталізаваны ў клініку «Сантарас» 26 верасня.

Пасля правядзення абследаванняў і ацэнкі стану здароўя В. Адамкусу была зроблена хірургічная аперацыя.

«Яна прайшла без ускладненняў, прэзідэнт аднаўляецца, яго стан адпавядае ранняму пасляаперацыйнаму перыяду», — паведамляе клініка «Сантарас».

Валдас Адамкус у пачатку года быў шпіталізаваны ў клініку «Сантарас», дзе яму была праведзена працэдура для аднаўлення кровазвароту ў нагах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула