БЕЛ Ł РУС

Дзе паглядзець футбольны матч Беларусь — Фінляндыя?

6.10.2026 / 09:17

Nashaniva.com

Сёння нацыянальная зборная Беларусі правядзе ў Будапешце матч 4‑га тура Лігі нацый супраць зборнай Фінляндыі.

Зборная Беларусі, фота Беларуская федэрацыя футболу

Прамая трансляцыя запланаваная на тэлеканале «Спорт ТБ».

Таксама трансляцыя будзе даступная на YouTube-канале Беларускай федэрацыі футболу.

Пачатак гульні а 21:45.

Зборная Беларусі правяла ў сённяшнім розыгрышы Лігі нацый тры матчы: прайграла Албаніі (0:2), згуляла ў Хельсінкі з Фінляндыяй (0:0) і разграміла Сан-Марына (4:0).

Пасля трох тураў: Фінляндыя — 7, Албанія — 6, Беларусь — 4, Сан-Марына — 0.

Зборная, што зойме першае месца ў групе, аўтаматычна выйдзе ў дывізіён B. Зборная, якая фінішуе другой, будзе гуляць стыкавы матч з камандай, што зойме апошняе месца ў адной з групай дывізіёна B (на сёння чацвёртыя месцы ў сваіх групах займаюць Паўночная Македонія, Грузія, Ізраіль, Румынія).

У лістападзе Беларусь правядзе два апошнія матчы ў Лізе нацый: з Албаніяй і Сан-Марына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула