БЕЛ Ł РУС

На вуліцы Карастаянавай у Мінску пашкодзілі газаправод

5.10.2026 / 21:31

Nashaniva.com

У Мінску на вуліцы Лілі Карастаянавай 5 кастрычніка пашкодзілі газаправод. Спецыялісты аператыўна пачалі аднаўленчыя работы на месцы здарэння, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: УП «Мінгаз»

Пашкоджанне сталёвага газаправода сярэдняга ціску дыяметрам 400 мм зафіксавалі ў 16:40 каля дома № 41 на вуліцы Лілі Карастаянавай. Інцыдэнт адбыўся падчас земляных работ, якія праводзіла старонняя арганізацыя ў ахоўнай зоне газаправода.

У выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Адключаць спажыўцоў ад газазабеспячэння не спатрэбілася.

Для ліквідацыі пашкоджання задзейнічалі сем брыгад: чатыры брыгады службы аварыйна-аднаўленчых работ і тры брыгады службы эксплуатацыі аб'ектаў газаразмеркавальнай сістэмы. Сітуацыя знаходзіцца пад пастаянным кантролем спецыялістаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула