У Мёрскім раёне лоб у лоб сутыкнуліся два МАЗы
У Мёрскім раёне сутыкнуліся два МАЗы, у выніку аварыі пацярпелі абодва кіроўцы. ДТЗ адбылося 5 кастрычніка каля 11‑й гадзіны.
20‑гадовы кіроўца МАЗа на 70‑м кіламетры аўтадарогі Р-14 «Полацк — Мёры — Браслаў» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з другім МАЗам, якім кіраваў 27‑гадовы мужчына.
У выніку аварыі абодва кіроўцы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Іх даставілі ў бальніцу.