БЕЛ Ł РУС

Абвешчаныя першыя нобелеўскія лаўрэаты ў гэтым годзе

5.10.2026 / 12:36

Nashaniva.com

Сёння пачаўся Нобелеўскі тыдзень — абвяшчэнне лаўрэатаў у гэтым годзе. Першымі абвяшчаюць лаўрэатаў на медыцыне і фізіялогіі.

Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджана амерыканцу Карлу Дайсероту, а таксама немцам Пітэру Хегеману і Георгу Нагелю за іх адкрыцці, звязаныя са светлавымі іённымі каналамі і оптагенетыкай, паведамляе Нобелеўскі камітэт.

BREAKING NEWS The 2026 #NobelPrize in Physiology or Medicine has been awarded to Karl Deisseroth, Peter Hegemann and Georg Nagel “for their discoveries concerning light-gated ion channels and optogenetics.” https://t.co/pkDDEBWtkz

— The Nobel Prize (@NobelPrize) October 5, 2026

Навукоўцы стварылі «пульт кіравання» для жывых клеткавых структур. Яны ўзялі святлоадчувальны ген звычайнай вадаросці і навучыліся ўкараняць яго ў нейроны мозгу, дзякуючы чаму гэтыя клеткі пачалі рэагаваць на лазерныя ўспышкі. Раней навука магла стымуляваць мозг толькі электрычным токам, што было падобна на спробу сыграць на піяніна кулаком — узбуджалася ўсё запар.

Метад оптагенетыкі дазваляе дзейнічаць ювелірна: навукоўцы могуць свяціць лазерам на канкрэтную клетку, імгненна «ўключаючы» ці «выключаючы» яе працу. Гэта адкрыццё ўжо дапамагае вяртаць зрок сляпым людзям і распрацоўваць лячэнне ад такіх цяжкіх хвароб, як паркінсанізм, эпілепсія і глыбокая дэпрэсія.

У працах, на якія яны спасылаюцца выкарыстоўваецца абсталяванне LOTIS TII, якое вырабляюць у Мінску па вуліцы Кастрычніцкай

Заўтра будзе названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы, у сераду па хіміі.

У чацвер назавуць нобелеўскага лаўрэата па літаратуры, а ў пятніцу — прэміі міру.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула