БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка заявіў пра паломніцтва беларусаў у Маскву апошнім часам

5.10.2026 / 11:42

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка станоўча ўспрыняў нядаўна прынятае рашэнне аб будаўніцтве высакахуткаснай магістралі ад Масквы да Мінска. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы са старшынёй ПАТ «Банк ПСБ» Пятром Фрадковым, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка ў Маскве падчас аднаго з парадаў 9 Мая. Фота: БелТА 

«Я ведаю вашы патрыятычныя пачуцці і стаўленне да Расіі. Але Айчына ж у нас агульная, як я часта кажу, ад Уладзівастока да Брэста. Таму Беларусь вам не павінна быць чужой. Тым больш я вельмі станоўча ўспрыняў нядаўна прынятае ў Расіі рашэнне аб будаўніцтве высакахуткаснай магістралі ад Масквы да Мінска. Гэта вельмі цікава для нашых людзей. Бо апошнія вось гады [грамадзяне Беларусі сталі часта наведваць Расію і яе сталіцу] — я ўжо гэта называю нейкім паломніцтвам беларусаў у Маскву. Асабліва моладзі», — сказаў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула