БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі прызначаныя датэрміновыя парламенцкія выбары

5.10.2026 / 10:36

Nashaniva.com

Прэм'ер Педра Санчэс прызнаў, што ўрад «дапускаў памылкі», і патлумачыў, што для таго, каб «зрабіць больш», яму неабходна «абнавіць і пашырыць падтрымку людзей».

Педра Санчэс. Фота: AP Photo/Manu Fernandez 

Старшыня левага ўрада Педра Санчэс выступіў сёння з афіцыйнай заявай, каб абвясціць аб правядзенні датэрміновых выбараў 29 лістапада, піша El Pais.

Санчэс прызнаў, што ўрад «дапускаў памылкі», і патлумачыў, што для таго, каб «зрабіць больш», яму неабходна «абнавіць і пашырыць падтрымку людзей».

Пасля насычаных выходных, падчас якіх ён правёў шматлікія кансультацыі з членамі свайго ўрада, кіраўнікамі сваёй партыі і партнёрамі з іншых палітычных сіл, Санчэс вырашыў зрабіць гэты крок і распусціць парламент за дзевяць месяцаў да заканчэння тэрміну яго паўнамоцтваў, які да гэтага часу ён заўсёды меў намер давесці да канца.

Прычынай стаў правал у парламенце ў мінулую пятніцу двух жыллёвых дэкрэтаў, падрыхтаваных урадам у адказ на грамадскую мабілізацыю пасля высялення ў Мадрыдзе 87‑гадовай жанчыны, Марыкармен Абаскаль.

Гэта выклікала маніфестацыі па ўсёй краіне, якія на працягу выходных сабралі тысячы грамадзян, каб запатрабаваць вырашэння жыллёвага крызісу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула