БЕЛ Ł РУС

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй

5.10.2026 / 10:34

Nashaniva.com

Падставай стала смерць 28‑гадовай супрацоўніцы Іркуцкага супрацьчумнага інстытута. Яна разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы.

Дар’я Шыпілава

Адміністрацыя Дональда Трампа сочыць за сітуацыяй вакол магчымага выпадку лёгачнай чумы ў Іркуцкай вобласці, піша Axios са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

«Адміністрацыя ведае пра сітуацыю, сочыць за ўспышкай і ацэньвае магчымыя варыянты дзеянняў», — сказаў суразмоўца выдання. 

Паводле расійскіх медыя, 25 верасня 28‑гадовая супрацоўніца Іркуцкага супрацьчумнага інстытута Дар’я Шыпілава разбіла прабірку з узбуджальнікам лёгачнай чумы. Праз некалькі дзён яе шпіталізавалі з цяжкай пнеўманіяй, а ў ноч на 2 кастрычніка яна памерла. 

Пасля гэтага ў некалькіх медыцынскіх установах увялі каранцінныя меры, а амаль 200 чалавек, якія маглі кантактаваць з жанчынай, узялі пад назіранне. Паводле губернатара Іркуцкай вобласці Ігара Кобзева, прыкмет захворвання ў іх няма, тэсты далі адмоўныя вынікі.

Расійскія органы аховы здароўя не пацвердзілі, што Шыпілава хварэла на чуму. Расспажыўнагляд назваў прычынай яе смерці «пнеўманію нявысветленай этыялогіі» і заявіў, што аналізы не выявілі мікраарганізмаў, звязаных з яе працай. Эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіёне ведамства называе стабільнай. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула