БЕЛ Ł РУС

ЗША тэрмінова вывелі з Брытаніі ўсе бамбардзіроўшчыкі B-1 пасля меркаванай падрыхтоўкі тэракту на авіябазе

5.10.2026 / 08:32

Nashaniva.com

Дванаццаць амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў, якія выкарыстоўваліся для ўдараў па Іране, вярнулі ў ЗША. Гэта адбылося праз тыдзень пасля затрымання каля авіябазы некалькіх мужчын, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў.

Фота: AP Photo / Alastair Grant

Усе амерыканскія бамбардзіроўшчыкі B-1B Lancer пакінулі базу Каралеўскіх ваенна-паветраных сіл Фэрфард у Вялікабрытаніі, паведамляе Reuters са спасылкай на Пентагон.

«Хоць меркаванні аператыўнай бяспекі не дазвалялі нам пацвярджаць перамяшчэнне нашай тэхнікі і сіл у рэальным часе, цяпер мы можам паведаміць, што ўсе амерыканскія бамбардзіроўшчыкі, размешчаныя на базе Фэрфард, вярнуліся на свае базы ў Злучаных Штатах», — заявіў прадстаўнік Пентагона.

На брытанскай авіябазе знаходзіліся 12 бамбардзіроўшчыкаў B-1. З яе яны выляталі для нанясення амерыканскіх удараў па іранскіх ракетных аб’ектах.

За тыдзень да гэтага каля Фэрфарда затрымалі некалькіх мужчын паводле заканадаўства аб выбуховых рэчывах. З навакольных дамоў эвакуявалі жыхароў.

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бёрнэм заявіў, што ў Лондана ёсць «важкія прыкметы» датычнасці Ірана да меркаванай змовы супраць базы. Тэгеран адхіліў гэтыя абвінавачанні як беспадстаўныя. Дональд Трамп сцвярджаў, што падазраваныя планавалі нанесці «вялікую шкоду».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула