БЕЛ Ł РУС

На Планернай гары ў Мінску пачалася вялікая будоўля

5.10.2026 / 08:03

Nashaniva.com

У жылым раёне гэтага мінскага мікрараёна пачалася вялікая будоўля.

Кватэры ў першых сямі дамах на Планернай гары ў Сухараве прапануюць усім ахвотным, пішуць Мінск-навіны.

Пра тое, што ў самым сэрцы Сухарава замест вялізнага пустыра з'явіцца буйны квартал, пачалі гаварыць яшчэ ў 2019 годзе. Але актыўнага будаўнічага працэсу на так званай Планернай гары да нядаўняга часу не назіралася. І вось пляцоўка ажыла.

Узвядзенне комплексу ў межах вуліц Максіма Гарэцкага і Янкоўскага пачалося не з жылых вышынных дамоў, а з шматпавярховага паркінгу складанай формы, фасады якога дэкаруюць металічнымі нахіленымі ламелямі. У шматгранным стылабаце знойдзецца месца не толькі для аўтамабіляў, але і для крамы, разлікова-касавага цэнтра і кавярні на 60 месцаў.

Таму ў першай праектнай дэкларацыі, размешчанай у газеце «Звязда», значацца не кватэры, а камерцыйныя памяшканні. Таксама будзе ўзведзены паркінг

— Нарматыўны тэрмін яго ўзвядзення складае 24 месяцы. То-бок паркінг будзе гатовы арыенціровачна да канца 2028 года — якраз да таго часу, калі плануецца завяршыць чатыры дамы першай чаргі, — удакладніў начальнік УКБ «МАПІДа» Фёдар Шаўлюк.

 

Сёння існуе больш за 30 яе варыянтаў з рознымі планіроўкамі кватэр. У сучасных версіях такіх дамоў уваход у пад'езд абсталяваны на ўзроўні зямлі, без высокіх прыступак, унутры прадугледжаны прасторныя тамбуры, прахадныя ліфты, французскія балконы і панарамнае шкленне ў падлогу.

Па аналагічным сцэнары разгортваецца ўзвядзенне аб'ектаў другой чаргі жылога квартала. Работы на пляцоўцы зноў пачнуцца з будаўніцтва паркінга, затым пяройдуць да трох дзесяціпавярховікаў. Хутчэй за ўсё, да іх стварэння прыступяць толькі ў 2028 годзе, паколькі праектныя работы запланаваныя на наступны год.

Жыллё тут таксама прапануюць усім ахвотным і на тых жа ўмовах, што і ў першых чатырох дамах. А вось восем наступных вышынных дамоў пакуль значацца ў дазвольнай дакументацыі як жыллё для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

— Усяго на Планернай гары плануецца ўзвесці 15 жылых дамоў, разлічаных арыенціровачна на 1 624 кватэры. Іх сумарная плошча складзе прыкладна 112 тысяч кв. м. Пры гэтым агульная плошча забудовы перавысіць 16 га, — адзначае Фёдар Шаўлюк.

Ён таксама патлумачыў, чаму «МАПІД» не спяшаўся з маштабным асваеннем гэтай тэрыторыі ў Сухараве. Галоўнай прычынай стаў спецыфічны і складаны грунт. Праектам першапачаткова прадугледжаны больш працяглы і працаёмкі этап правядзення нулявога цыклу, чым на стандартных гарадскіх пляцоўках.

— Адпаведна, і самі земляныя работы з улікам спецыфікі пляцоўкі прадугледжваюць пэўныя цяжкасці. Мы былі да гэтага гатовыя, — запэўніў начальнік Фёдар Шаўлюк. — Акрамя паркінгаў і жылых вышынных дамоў, у новым квартале запраектаваныя сучасная школа на 780 вучняў, дзіцячы сад на 230 дзяцей і медыцынская амбулаторыя. Заказчык па гэтых аб'ектах яшчэ не вызначаны.

Пустая тэрыторыя, якую доўгія гады выкарыстоўвалі выключна ў тэхнічных мэтах — для складзіравання грунту, вывезенага падчас пракладкі падземных тунэляў метро, — атрымае развіццё і да непазнавальнасці зменіць архітэктурны выгляд заходняй часткі Мінска.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула