БЕЛ Ł РУС

На Актоберфэсце — рэкорд наведвальнасці

4.10.2026 / 15:25

Nashaniva.com

Наведвальнікі выпілі каля 6,7 мільёна літровых куфляў піва.

Ілюстрацыйнае фота: commons.wikimedia.org/ Heribert Pohl 

Мюнхенскі Актоберфэст у гэтым годзе наведалі каля 7,4 мільёна чалавек — больш, чым калі-небудзь за ўсю гісторыю фестывалю. Папярэдні рэкорд складаў 7,2 мільёна гасцей і быў усталяваны ў 2023 годзе, паведамляе Bild.

191‑ы Актоберфэст, які заканчваецца сёння, доўжыўся 16 дзён. Асабліва шмат людзей прыйшло ў буднія дні: у першы тыдзень наведвальнасць з панядзелка да чацвярга вырасла на 18,5%, а ў другі — на 28,9% у параўнанні з мінулым годам.

Вырасла і спажыванне піва: наведвальнікі выпілі каля 6,7 мільёна літровых куфляў — на 2,7% больш, чым у 2025 годзе. Продажы ежы павялічыліся прыкладна на 2—3%.

На асобны «гістарычны Актоберфэст» (Oide Wiesn) прыйшлі 447 тысяч чалавек супраць 360 тысяч годам раней.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула