БЕЛ Ł РУС

У Тульскай вобласці ўзарвалі машыну расійскага вайскоўца, якога Украіна абвінавачвала ў катаваннях ваеннапалонных

4.10.2026 / 11:55

Nashaniva.com

Раней Раман Сырамятнікаў працаваў у сістэме выканання пакаранняў.

Фота: сацсеткі

У Новамаскоўску Тульскай вобласці Расіі 2 кастрычніка падарвалі аўтамабіль з удзельнікам вайны.

Пад машынай, якая рухалася, спрацавала бомба, аўтамабіль яшчэ праехаў па інерцыі і ўрэзаўся ў слуп. Кіроўца атрымаў цяжкія траўмы і загінуў. Выбуховае прыстасаванне было закладзена пад дном, дзе месца кіроўцы, паведамляў тэлеграм-канал «ВЧК-ОГПУ». 

Загінулым аказаўся расійскі вайсковец — 47‑гадовы Раман Сырамятнікаў. Ён ваяваў на тэрыторыі Украіны ў складзе парашутна-дэсантнай роты 51‑га палка 106‑й дывізіі і быў абвешчаны ў вышук Генеральнай пракуратурай Украіны. У Новамаскоўску ён выкладаў у каледжы, а раней працаваў у сістэме выканання пакаранняў.

Фота: сацсеткі

Украінская пракуратура абвінавачвала яго ва ўдзеле ў катаваннях украінскіх ваеннапалонных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула