БЕЛ Ł РУС

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу». Як мадэль вядзе ўрокі ў школе

4.10.2026 / 09:05

Nashaniva.com

Мінчанка Варвара расказала «Анлайнеру», як адначасова працуе настаўніцай англійскай мовы і мадэллю.

Фота: «Анлайнер»

Варвара ўжо не першы год выкладае англійскую. У сям'і ўсе былі дактарамі, а яна проста любіла мовы і потым вырашыла спалучыць гэта з выкладаннем.

Сябе лічыць даволі строгай настаўніцай. Каб супакоіць клас, яна проста пільна глядзіць на самага шумнага вучня, і гэта працуе. Фамільярнасць адразу спыняе, а калі ставіць двойкі, то перажывае за вучня.

Фразы накшталт «А галаву ты дома не забыўся?» і «Выйдзі і зайдзі нармальна» ў лексіконе маладой настаўніцы таксама з'явіліся. Варвара ловіць сябе на тым, што сапраўды паўтарае іх за ўласнымі настаўнікамі і цяпер не бачыць у гэтым праблемы — а як сказаць больш ёміста?

Каля трох гадоў таму дзяўчына прайшла кастынг у Нацыянальную школу прыгажосці і з 2024 года працуе прафесійнай мадэллю, за гэты час назбіралася каля сотні здымак.

Фота: архіў гераіні

Хаваць мадэльную працу ў школе Варвара не стала. Вырашыла, што ўсё ў любым выпадку хутка раскрываецца.

«Дзеці даведаліся ў першы ж тыдзень, проста ўбачылі рэкламу анлайн. А свайму дырэктару я таксама адразу агучыла, што ў мяне ёсць такое хобі. Ніякіх праблем не было».

Фота: архіў гераіні

У Варвары ёсць свае абмежаванні: ніякіх занадта адкрытых здымак і грубых выразаў у роліках, бо яна не хоча страціць любімую працу ў школе.

Дзяўчына здымае для сацсетак гумарыстычныя ролікі пра школьныя будні і смяецца ў тым ліку са стэрэатыпаў пра маладых настаўніц.

Варвара прызнаецца, што таемныя любімчыкі ў настаўнікаў ёсць, але яна вылучае тых, хто стараецца. Сучасныя дзеці, на яе думку, даволі пяшчотныя і патрабуюць беражлівага падыходу. А галоўным бонусам працы настаўніцы Варвара называе 56 дзён летняга адпачынку і зацікаўленыя вочы дзяцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула