БЕЛ Ł РУС

Пад Капылём ад міліцыі ўцякаў матацыкліст-бяспраўнік з 4 праміле алкаголю

3.10.2026 / 16:37

Nashaniva.com

У Капыльскім раёне супрацоўнікі ДАІ затрымалі 26‑гадовага мясцовага жыхара, які кіраваў матацыклам у стане алкагольнага ап'янення і спрабаваў уцячы ад інспектараў.

Скрыншот з відэа

Каля першай гадзіны ночы 2 кастрычніка супрацоўнікі дарожна-патрульнай службы заўважылі матацыкліста на адной з вуліц аграгарадка Грозава. На патрабаванне спыніцца мужчына не адрэагаваў, павялічыў хуткасць і паспрабаваў схавацца ад пераследу, але ўцячы яму не ўдалося.

Пры праверцы высветлілася, што кіроўца не меў права кіраваць транспартным сродкам. Медыцынскі агляд засведчыў 4 праміле алкаголю. Акрамя таго, мужчына парушыў і іншыя правілы дарожнага руху.

У дачыненні да яго склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў. Матацыкл канфіскавалі і змясцілі на стаянку пад аховай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула