БЕЛ Ł РУС

Расіяне ўначы ўдарылі па Паўночным мосце ў Кіеве

3.10.2026 / 07:32

Nashaniva.com

Мінулыя дні некалькі разоў быў атакаваны Паўднёвы мост у сталіцы Украіны.

У Кіеве зафіксаванае траплянне ў Паўночны мост, паведаміў мэр горада Віталь Клічко.

Экстраныя службы накіроўваюцца на месца. У Кіеве затрымліваецца рух транспарту праз перакрыццё Паўночнага моста.

Російський реактивний дрон атакував Північний міст у Києві – соцмережі https://t.co/n3FXBZuTOA https://t.co/RBdYcSmUGP

— Українська правда ✌️ (@ukrpravda_news) October 3, 2026

Паўночны мост — гэта вялікі аўтамабільны мост праз Дняпро ў паўночнай частцы Кіева. Ён злучае правабярэжную частку горада з некалькі раёнамі левага берага. Галоўная частка — вантавы мост з адным вялікім А-падобным пілонам вышынёй 119 метраў. 

У Расіі ў апошнія дні новая тактыка — біць па камунікацыях ва Украіне. Так іншы, Паўднёвы мост, быў некалькі разоў атакаваны за мінулыя і пазамінулыя суткі.

Чытайце таксама:

Расія плануе серыю ўдараў па Украіне, каб адрэзаць імпарт, вывесці з ладу ГЭС і АЭС

Каментары да артыкула