БЕЛ Ł РУС

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя

2.10.2026 / 22:59

Nashaniva.com

Бунт зняволеных адбыўся ў спецыяльным вагоне цягніка Уладзікаўказ — Адлер у Кабардзіна-Балкарыі, паведамляе блізкі да расійскіх сілавікоў тэлеграм-канал «112».

Фота ілюстрацыйнае

Па звестках «112», увечары 2 кастрычніка цягнік з этапаванымі зняволенымі, прычэплены на станцыі Церак, праязджаў раён станцыі Муртазаваё. У вагоне, дзе знаходзіліся зняволеныя, нехта сарваў стоп-кран, пасля чаго пачаўся бунт. Паводле папярэдняй інфармацыі, зняволеныя завалодалі зброяй канвою.

У выніку адзін супрацоўнік Федэральнай службы выканання пакаранняў загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні. Параненых супрацоўнікаў службы зняволеныя не адпускаюць. Самі яны забарыкадаваліся ў вагоне, які цяпер акружаны. Ніхто са зняволеных не ўцёк. Да месца здарэння працягваюць прыбываць экстранныя службы і спецназ.

Пасля з'явілася інфармацыя, што падчас бунту адзін са зняволеных быў забіты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула