БЕЛ Ł РУС

Легалізаваць самавольна занятую зямлю можна будзе ў растэрміноўку

2.10.2026 / 19:51

Nashaniva.com

Урад зацвердзіў парадак надання растэрміноўкі аплаты за легалізацыю самавольна занятых зямельных участкаў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Аляксандр Турчын.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Растэрміноўку змогуць атрымаць людзі, у дачыненні да якіх разглядаецца пытанне аб легалізацыі самавольна занятага зямельнага ўчастка. Для гэтага неабходна падаць заяву ў мясцовы выканаўчы камітэт. Яе можна падаць асобна ад заявы аб наданні самавольна занятага ўчастка, але зрабіць гэта трэба да прыняцця рашэння аб яго легалізацыі.

Пры гэтым частку аплаты за права легалізацыі неабходна будзе ўнесці адразу. Яе памер вызначае выканкам, але ён не можа быць меншым за 25% ад агульнай сумы аплаты за права легалізацыі.

Максімальны тэрмін растэрміноўкі складае пяць гадоў.

Выканкамы таксама могуць вызначыць мінімальную суму аплаты за легалізацыю, пры якой растэрміноўка не даецца. Акрамя таго, у ёй могуць адмовіць, калі ў пададзеных дакументах будуць недакладныя звесткі або калі чалавек раней неналежным чынам выконваў абавязацельствы па аплаце зямельных участкаў, атрыманых у растэрміноўку.

Чытайце таксама:

Колькі ў Беларусі каштуе легалізацыя самавольна занятай зямлі

Важныя змены ў законе аб нерухомасці — яны тычацца рэгістрацыі маёмасці

У Беларусі працягнулі зямельную амністыю

Тысячы беларусаў атрымалі «лісты шчасця» з-за самазахопу зямлі. Што цяпер будзе з парушальнікамі?

Каментары да артыкула