БЕЛ Ł РУС

Зяленскі заявіў, што Пуцін загадаў вайскоўцам адмовіцца ад правілаў вядзення вайны падчас абстрэлаў Украіны

2.10.2026 / 14:49

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, Пуцін аддаў гэты загад у верасні.

Пашкоджаны сёння ў выніку расійскага абстрэлу дом у Кіеве

Зяленскі заявіў, што Пуцін загадаў вайскоўцам адмовіцца ад правілаў вядзення вайны падчас абстрэлаў Украіны. Такую інфармацыю ўкраінскія спецслужбы атрымалі ў выніку перахопу разведвальных даных, заявіў прэзідэнт Украіны ў інтэрв’ю Financial Times, піша «Медуза».

Адмена абмежаванняў прывяла да рэзкага павелічэння колькасці ўдараў па грамадзянскіх аб’ектах. Паводле слоў Зяленскага, Пуцін аддаў гэты загад у верасні, калі Расія ўзмацніла ўдары па Кіеве, трапляючы па школах, бальніцах і дата-цэнтрах.

Украінскія чыноўнікі таксама заяўляюць, што Расія збіраецца наносіць удары па ядзерных аб’ектах, каб абясточыць іх, узмацніць ціск на Кіеў і прымусіць Украіну саступіць патрабаванням Расіі ў пачатку 2027 года.

Іншая мэта паветранай кампаніі Расіі — новая хваля ўкраінскіх бежанцаў у Еўрапейскі саюз, якая створыць дадатковую нагрузку на краіны, дзе ўзмацняюцца антымігранцкія настроі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула