БЕЛ Ł РУС

Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»

2.10.2026 / 14:23

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал ГУБАЗіКа не хавае радасці, назіраючы гэта.

Сяргей Ціханоўскі. Скрыншот: Youtube.com/@stranazhizni

Вераніка Цапкала, жонка экс-прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Валерыя Цапкалы, салідарызавалася з Сяргеем Ціханоўскім. Яна апублікавала ў фэйсбуку допіс падтрымкі, у якім выказала ўпэўненасць, што «ён вытрымае хвалю цкавання і дыскрэдытацыі». У тым жа тэксце Вераніка Цапкала выказала прэтэнзіі Святлане Ціханоўскай і яе Офісу.

Вераніку залайкалі многія палітычныя дзеячы — Валер Кавалеўскі, Антон Раднянкоў, Яўген Дудкін, Вольга Карач, Сяргей Спарыш. А таксама абодва акаўнты яе мужа Валерыя.

Таксама пад допісам сабралася некалькі сотняў каментароў — і ад тых, хто падтрымаў Цапкалу, і ад яе апанентаў.

Адзін з самых залайканых каментаў — пазіцыя былога палітвязня Аляксандра Тарасенкі. «О, сямейка Цапкалаў пачула кроў і нарэшце расчухалася! Ату яе, гэтую Ціханоўскую. Калі ўжо родны муж яе не шкадуе, то чаго нам цырымоніцца!? Адпомсцім за ўсе крыўдачкі. Хутчэй, хутчэй, а то не паспеем…» — напісаў былы іераманах, які трапіў у калонію за «абразу» Лукашэнкі. Яго падтрымалі 79 чалавек.

Рэзананс выклікаў і іншы каментар. Палітычны ўцякач Андрэй Квашэвіч працытаваў словы Зянона Пазняка.

«Сапраўдны Нацыянальны лідар Зянон Пазняк сказаў дакладна: «У Вольнай Беларусі будзе следства і Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы». Кропка. P.S. Разам са сваёй «камандай», — напісаў ён.

Адметна, што гэта меркаванне — пра тое, што Святлана Ціханоўская будзе сядзець за свае «злачынствы» — падтрымаў і Сяргей Ціханоўскі.

Рэакцыя былога палітвязня ўзрадавала беларускіх сілавікоў і прапагандыстаў.

«Сярога паставіў лайк пад допісам, што яго жонка будзе сядзець. Нязручна атрымалася», — іранізуе тэлеграм-канал ГУБАЗіКа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула